У рабоце дашкольнай установы вялікая ўвага надаецца бяспекі ў розных сферах жыцця і дзейнасці дзяцей і дарослых. Пажарная бяспека ў гэтым шэрагу займае адно з вядучых месцаў. З выхаванцамі ГУДО рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, гутаркі, практычныя заняткі па пытаннях пажарнай бяспекі. Супрацоўнікі актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па выкананні супрацьпажарных правілаў і нормаў, актыўна прапагандуюць меры па папярэджанні узгаранняў. Двойчы ў год выхаванцы і супрацоўнікі нашага ГУДО ўдзельнічаюць у вучэбнай эвакуацыйнай трэніроўцы, на якія запрашаюцца супрацоўнікі пажарнай часткі . Вось і сёлетні верасень не стаў выключэннем. Дарослыя разам з дзецьмі правялі вучэбную трэніроўку.
Глядзець падрабязную фотасправаздачу