Архив новостей - Ясли-сад № 52 г. Барановичи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.07.2022

День независимости Республики Беларусь

Сардэчна віншум вас з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.

У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, нямала былых жыхароў Баранавіч. А сёння на нашых прадпрыемствах, установах, арганізацыях працуюць іх дзеці і ўнукі, якія годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.

Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!