Развіццё беларускага маўлення дзяцей ажыццяўляецца паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту. У іх развіваюцца першапачатковыя навыкі разумення мовы, уменні ўзнаўляць асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі і да т. п. У нерэгламентаванай дзейнасці (праслухоўванне і абмеркаванне мастацкіх твораў, удзел у беларускіх народных гульнях і да т. п.) адбываецца неўсвядомленае засваенне беларускай мовы.
Пачынаючы з сярэдняй групы, у адукацыйны працэс уключаюцца заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Дзеці сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту авалодваюць рэпрадуктыўным беларускім маўленнем (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў).
Ажыццяўляецца навучанне і элементарным навыкам прадуктыўнага маўлення: расказванню па малюнку, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту. Выхавальнік павінен строга прытрымлівацца рускай або беларускай мовы на пэўных занятках, у гульнях або ў пэўныя дні. Такім чынам фарміруецца дыферэнцыраваная маўленчая ўстаноўка на выкарыстанне беларускай або рускай мовы ў адпаведных сітуацыях, што ў далейшым дапаможа дзецям пазбегнуць змешвання дзвюх моў у маўленчай практыцы.
Сродкамі беларускамоўнага развіцця выхаванцаў і навучання іх беларускай мове і навыкам маўленчых зносін выступаюць:
- прафесійна-маўленчая гатоўнасць выхавальніка,
- моўнае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі,
- зносіны выхавальніка з дзецьмі,
- гульня,
- мастацкая літаратура,
- займальны маўленчы і моўны матэрыял,
- навучанне ў нерэгламентаванай дзейнасці і на занятках,
- сумесная дзейнасць і зносіны дзяцей рознага ўзросту,
- вучэбныя наглядныя і вучэбна- метадычныя дапаможнікі для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі.
Развіццё беларускага маўлення дзяцей неабходна ажыццяўляць паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту. Гэта робіцца з мэтай развіцця ў іх першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і да т. п.), што служыць фарміраванню ў дзяцей пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя. На наступным этапе працягваецца навучанне дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, г. зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове. Нарэшце, у дзяцей старшага дашкольнага ўзросту, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення (з элементамі творчасці), фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўсёды цвёрдае вымаўленне гука [р], наяўнасць спецыфічных сінтаксічных форм тыпу хвіліны са тры, хварэць на...і г. д.).
Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.
Асаблівасці слоўнікавай работыпры навучанні беларускай мове як другой
Пры ўвядзенні новага беларускага слова неабходна пазбягаць перакладу з рускай мовы, а называць прадмет, дзеянне і г. д. адразу па-беларуску. Гэта садзейнічае развіццю моўнамысліцельнай дзейнасці на беларускай мове. Так, калі новае беларускае слова адрозніваецца ад адпаведнага рускага, зусім няма неабходнасці іх параўноўваць. Але калі пры паказе нагляднасці (малюнка, цацкі, прадмета, дзеяння) хто-небудзь з дзяцей, апярэджваючы выхавальніка,
заяўляе, напрыклад: «А я знаю, это белочка», выхавальнік падкрэслівае: «Ты назваў звярка па-руску. А па-беларуску трэба гаварыць вавёрка. Гэта вавёрка».
Нарэшце, калі словы рускай і беларускай моў супадаюць, выхавальнік гаворыць: «І ў рускай, і ў беларускай мовах гэта цацка называецца і вымаўляецца аднолькава — кубік».
Улічваючы блізкасць рускай і беларускай моў, абапіраючыся на пэўны слоўнікавы запас выхаванцаў, новыя словы ўводзяцца і з дапамогай тлумачэння, без паказу адпаведнага прадмета або малюнка. Гэта ў першую чаргу тычыцца тых прадметаў або з’яў, якія дзецям ужо знаёмыя, але ім невядома назва прадмета на беларускай мове. Дзеці, зразумеўшы тлумачэнне, самі знаходзяць прадмет сярод іншых.
Напрыклад, пры ўвядзенні групы слоў па тэме «Адзенне» выхавальнік, выконваючы ролю прадаўца ў магазіне адзення, тлумачыць: «У нашым магазіне прадаюцца капелюшы. Капялюш надзяваюць на галаву. Яго носяць і жанчыны, імужчыны. Летам капялюш носяць, каб сонца не напяклогалаву, а ўвосень ці ўвесну — каб было цяплей. Хто хочакупіць капялюш? Пакажы яго»
Каб лексіка, якую засвойвае дзіця, не заставалася для яго чужой, важна паказаць матываванасць некаторых слоў, дапамагчы выхаванцу ўстанавіць словаўтваральныя сувязі (Чаму гэта птушка называецца певень? Якая з гэтых кветак называецца дзьмухавец? Чаму?). Такая практыка садзейнічае і лепшаму засваенню новых слоў, і фарміраванню граматычнага чуцця беларускай мовы
«Беларускамоўная» лялька
Сярод стымулаў для актывізацыі маўлення дзяцей выключнае значэнне маюць цацкі-жывёлы і лялькі, да якіх дзеці адносяцца як да жывых істот. Асабліва значная роля належыць ляльцы. Л. І. Ціхеева з гэтай нагоды пісала: «Лялька — чалавек, член калектыву маленькіх людзей, якія жывуць сваім жыццём і адлюстроўваюць жыццё-гульню ў слове. Але гэтае жыццё патрабуе педагагічнага кіраўніцтва». Аўтар першай методыкі развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту прапанавала ўвесці ў адукацыйны працэс ляльку, якая не даецца ў свабоднае карыстанне дзецям, а фігуруе толькі ў час заняткаў па азнаямленні з навакольным светам і развіцці маўлення, арганізаваных гульняў.
Аналагічным чынам для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці выхаванцаў мэтазгодна выкарыстоўваць лялек-беларусаў, напрыклад дзяўчынку Арынку і хлопчыка Янку. Яны па адным або разам «прыходзяць» да дзяцей і цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, якія знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.
Маўленчыя сітуацыі, пабудаваныя на цікавасці дзяцей да лялек, ствараюць устаноўку: дзеці вучацца прыслухоўвацца да беларускай мовы, успрымаць і разумець яе. Непрыкметна ў іх фарміруецца патрэба мець зносіны на роднай мове. Падчас такіх заняткаў неадвольна засвойваецца пэўны слоўнік, спачатку пасіўны, ён паступова актывізуецца, калі дзеці пачынаюць прымаць удзел у сітуацыйным дыялогу з лялькамі і выхавальнікам. У гэтых дыялогах дзеці практыкуюцца ў вымаўленні слоў беларускай мовы, выкарыстанні некаторых граматычных форм і інш.
Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
ў дзяцей дашкольнага ўзросту
Методыка развіцця маўлення разглядае пытанні засваення дзецьмі граматычнага ладу мовы, г. зн. Авалодання навыкамі будаваць выказванні з выкарыстаннем аперацый словазмянення, словаўтварэння і словазлучэння.
Граматычны лад маўлення выхаванцы засвойваюць практычна, на аснове ўспрымання маўленчых узораў, якія дзеці дашкольнага ўзросту неўсвядомлена аналізуюць, і ў працэсе спецыяльна арганізаванага навучання
Змест работы па фарміраванні граматычнага ладу маўлення размяркоўваецца вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі па ўзроставых групах. Падыход да граматычнай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання заключаецца ў тым, што тут вытрымліваецца строгі парадак увядзення граматычных з’яў беларускай
мовы, які залежыць ад часу засваення дзецьмі тых або іншых граматычных заканамернасцей рускай мовы.
Работа па развіцці рускага маўлення носіць апераджальны характар. Напрыклад, згодна з праграмай у малодшай групе выхаванцам даецца магчымасць у ходзе гульняў інтуітыўна заўважаць словаўтваральныя сувязі паміж назвамі жывёл і іх дзіцянят на рускай мове (мама котенка — кошка, мама лисенка — лиса). У сярэднім узросце дзеці вучацца самастойна ўтвараць назвы дзіцянят жывёл па аналогіі з вядомымі. Напрыклад, у кошки — котенок, у козы — козленок. А кто у аиста? Оленя? Значыць, знаёміць дзяцей са спосабам утварэння назваў дзіцянят жывёл у беларускай мове лепш з другой паловы сярэдняй групы.
Авалоданне дзецьмі граматычнымі элементамі маўлення адбываецца на аснове фарміравання наглядных уяўленняў. Напрыклад, дзіця засвойвае назвы асобных жывёл, затым, заўважыўшы, што жывёлы адрозніваюцца па памеры, пачынае шукаць у мове спосабы адлюстравання гэтых адрозненняў. Гэта складаны шлях, на якім можна вылучыць тры этапы].
Спачатку звяртаецца ўвага дзіцяці на гукавую форму слова (коцік, зайчык, вожык, мядзведзік).
На другім этапе заўважаецца неўсвядомленае ўстанаўленне дзіцем агульнай гукавой формы, аднолькавай у розных словах (-ік, -ык), злучэнне гэтай формы з нейкім элементам, з’явай рэчаіснасці (маленькая істота).
Нарэшце, на апошнім этапе адбываецца ўстанаўленне «жорсткай сувязі» гукавога комплексу з дадзенай з’явай і як вынік гэтага — перанос дадзенага гукавога комплексу на ўсе словы для абазначэння дадзенай з’явы (маленькі бегемот — бегемоцік, маленькіслон — слонік).
Засвойваючы сінтаксіс, дзіця паступова «выяўляе» сінтаксічныя структуры, якія перадаюць пэўныя адносіны (устанаўлівае месцазнаходжанне слова ў сказе, задае пытанні, адказвае, параўноўвае і г. д.).
Сістэма граматычных гульняў адпавядае вызначанайу вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі паслядоўнасціўвядзення граматычных з’яў і этапам фарміравання ў дзяцейуменняў змяняць словы па формах, спалучаць іх паміжсабой:
першы этап — звярнуць увагу дзяцей на гукавуюформу слова і зрабіць для іх відавочнай яе сувязь са змяненнему прадметнай рэчаіснасці;
другі этап — дапамагчыдзецям сфарміраваць моўнае абагульненне, г. зн. Неўсвядомленаўстанавіць той элемент слова, які ў беларускай мовевыкарыстоўваецца для перадачы таго ці іншага факта рэчаіснасці;
трэці этап — замацаванне засвоенай заканамернасці.
Навучанне правільнаму вымаўленнюспецыфічна беларускіх гукаў
У сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя асаблівую ўвагу трэба надаваць навучанню рускамоўных выхаванцаў правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў. У залежнасці ад ступені падабенства з фанемамі рускай
мовы фанемы беларускай мовы можна падзяліць на тры групы.
Да першай групы адносяцца фанемы, якія супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта ўсе галосныя і пераважная большасць зычных фанем: [м], [м’]; [б], [б’]; [в], [в’]; [ж], [ш] і інш.
Другую групу складаюць фанемы, якія адрозніваюцца паміж сабой у рускай і беларускай мовах тымі ці іншымі акустыка-артыкуляцыйнымі характарыстыкамі (напрыклад, цвёрдасцю-мяккасцю): [ч’] — [ч], [г], [г’] выбухныя — [г], [г’] фрыкатыўныя, [д’] — [дз’], [т’] — [ц’], [р’] — [р] (параўнайце словы: черный — чорны, гриб — грыб, гимн — гімн,дети — дзеці, река — рака). Гэта тыя выпадкі, калі найбольш верагодныя памылкі інтэрферэнцыі.
Трэцяя група — гэта фанемы, аналагаў якіх няма ў рускай мове. Такіх фанем у беларускай мове дзве: [дж], [ў]. Аднак гэтыя фанемы маюць эквіваленты ў рускай мове — [ж] (урожай — ураджай) і [в], [ф], [л] (правда — праўда,травка — траўка, волк — воўк). У сваю чаргу ў рускай мове існуе гук [щ], які адсутнічае ў беларускай фанетычнай сістэме. Эквівалентам гука [щ] выступае ў беларускай мове гукаспалучэнне [шч].
Фарміраванне правільнага вымаўлення таго ці іншага гука другой мовы ажыццяўляецца ў пэўнай паслядоўнасці (К. Ю. Пратасава):
1. Этап слыхавога ўспрымання, які ўключае знаёмства з новым гукам у слове і абстрагаванне гука ад слова. У гульнявой сітуацыі трэба засяродзіць увагу дзяцей на патрэбным гуку, а затым увесці яго ізалявана.
2. Пастаноўка ізаляванага гука беларускай мовы шляхам тлумачэння і па меры магчымасці дэманстрацыі яго артыкуляцыі (тут можна выкарыстоўваць гульню «Вясёлы Язычок», распрацаваную М. Г. Генінг і Л. А. Герман). Паўтарэнне дзеяння ў адпаведнасці з гульнявым момантам.
3. Слыхавыя практыкаванні на распазнаванне новага гука. Дзеці вучацца распазнаваць новыя гукі беларускай мовы, якія змешваюцца ў вымаўленні з гукамі рускай мовы або падобныя на гукі беларускай мовы.
4. Узнаўленне дзецьмі новага гука (імітацыя гукавых адрозненняў у гульні).
5. Самастойнае вымаўленне новага гука ў гульні.
6. Уключэнне патрэбнага гука ў словы і фразы беларускага
вуснага маўлення ў працэсе гульнявых дзеянняў.
7. Аўтаматызацыя правільнага вымаўлення гука ў беларускім маўленні.
Кожная фанетычная гульня і гульнявое практыкаванне складаюць пэўную сістэму, пабудаваную па прынцыпе ўскладнення артыкуляцыі.
Работа над беларускай арфаэпіяй
Арфаэпія — гэта сукупнасць правіл літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічныя нормы ахопліваюць фанетычную сістэму мовы, а таксама вымаўленне асобных слоў і груп слоў.
У малодшым і сярэднім дашкольным узросце дзеці засвойваюць арфаэпічныя нормы на прыкладзе асобных слоў і іх форм. У старшым узросце ўвага дзяцей прыцягваецца да ўсвядомленага засваення некаторых правіл. Выхавальніку трэба звяртаць асаблівую ўвагу дзяцей на асаблівасці вымаўлення спалучэнняў гукаў у розных пазіцыях слоў. Напрыклад, вымаўленне спалучэння чц як падоўжанага зацвярдзелага цц: у хустачцы [у хустаццы] і інш. Найбольш распаўсюджаным прыёмам фарміравання арфаэпічных уменняў дзяцей выступае ўзор вымаўлення выхавальніка.
Матываваным з’яўляецца паўтарэнне асобных слоў у гульні «Рэха»: выхавальнік вымаўляе слова гучна, а дзеці па адным — цішэй. Такую гульню можна правесці нават з выхаванцамі малодшай групы.
Для замацавання вымаўлення слоў з ненаціскным [а] можна прапанаваць выхаванцам сярэдняга і старшага ўзросту такую гульню. Дзеці хорам вымаўляюць той ці іншы склад, які заканчваецца на [а], потым адзін з дзяцей па ўказанні выхавальніка хутка называе новае слова з гэтым складам: ля-ля-ля — лясы, ля-ля-ля — лячыць. Папярэдняе вымаўленне склада, які заканчваецца на [а], стварае ў выхаванцаў устаноўку на аканне ці яканне. У сярэднім дашкольным узросце, калі дзеці пазнаёмяцца з тэрмінам «гук», выхавальнік звяртае ўвагу на асаблівасці вымаўлення слоў з падоўжанымі зычнымі гукамі. Напрыклад, у словах пеўніка з казкі «Коцік, Пеўнік і Лісіца»: «...Нясе мяне Ліса па карчах, па каменні, па ўсякім зеллі...» выхавальнік прапануе дзецям паўтарыць гэтыя словы. У старшым дашкольным узросце веды дзяцей замацоўваюцца і абагульняюцца. Так, абапіраючыся на набытае дзецьмі ўменне вылучаць націск у слове, ім можна растлумачыць, што ў беларускай мове ненаціскны галосны гук [а] вымаўляецца вельмі выразна: зямля, цяпер. Гэта асаблівасць беларускай мовы. Педагог паведамляе, што ў некаторых беларускіх словах асобныя зычныя вымаўляюцца больш працягла, чымастатнія: падарожжа, калоссе. Гэтыя зычныя называюцца падоўжанымі.
Методыка развіцця прадуктыўнага маўлення
дзяцей дашкольнага ўзросту
У рамках вырашэння задачы развіцця прадуктыўнага беларускага маўлення дзяцей выкарыстоўваюцца гульні- інсцэніроўкі, у якіх разыгрываецца прыдуманы разам з выхавальнікам працяг знаёмага твора Напрыклад, пасля пераказу дзецьмі сярэдняй групы казкі «Коцік, Пеўнік і Лісіца» выхавальнік прапануе паслухаць, што было далей: «Пайшоў Коцік зноў на паляванне, а Пеўнік зачыніў за ім дзверы і пачаў абед варыць. Раптам у дзверы пастукалі. Пеўнік спужаўся, а гэта быў маленькі...» (Ставіць малюнак на фланелеграф.) — «Зайчык». — «Зайчык гаворыць...» — «Не бойся мяне, гэта я — маленькі Зайчык» і г. д. Гульні-драматызацыі па сюжэтах вершаў, беларускіх народных казак, твораў беларускіх пісьменнікаў выступаюць як прамежкавае звяно пры пераходзе ад гульнявой дзейнасці да ўласна маўленчай, ад маўлення па перайманні да прадуктыўнага маўлення, паколькі гэтыя гульні прадугледжваюць маўленчую дзейнасць па літаратурным творы і адначасова імправізаваныя дыялогі і маналогі.