Папуляризация белорусского языка - Ясли-сад № 52 г. Барановичи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Папуляризация белорусского языка

Паважаныя бацькі! 

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

     І ў першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа, гульні,  казкi, традыцый, звычаі.  Менавіта па гэтаму на тэрыторыі нашай установы з'явіўся міні-музей беларускай культуры пад адкрытым небам “Альтанка дзяцінства” і "Сінявокі ляночак". 

 

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. 

 У нашым дзіцячым садку кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.

 

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by

 

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543

 

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ 

Хараство беларускай народнай цацкі

 

раскрыть » / « свернуть

Кансультацыя для бацькоў "Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

раскрыть » / « свернуть

Як пачаць размаўляць па-беларуску?

раскрыть » / « свернуть

Выхаванне дзяцей ў традыцыях беларўскай этнапедагогiкi

раскрыть » / « свернуть